Спартакіяда працаўнікоў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ-2020

Адбылася спартакіяда працаўнікоў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ-2020, прымеркаваная да дня нараджэння інстытута 21-22 студзеня.

Спартыўнае свята адкрыў дырэктар інстытута, прафесар Сяргей Аляксандравіч Маскевіч.

Творчы калектыў «Сузор’е» сярэдняй школы №121 г. Мінска пад кіраўніцтвам Л. Н. Еўчанка падарыў удзельнікам танцавальныя кампазіцыі. Са спартовым нумарам выступіла Анастасія Жураўкова, навучэнка Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, а таксама студэнты нашага інстытута з сучаснай кампазіцыяй.

У першы дзень 21 студзеня прайшлі матчавыя сустрэчы па валейболе сярод зборных каманд прафесарскага-выкладчыцкага складу, апарата кіравання і студэнтаў. Наймацнейшай з іх стала каманда студэнтаў, другое месца заняла каманда апарата кіравання і трэцяе месца – каманда прафесарскага-выкладчыцкага складу.

У другі дзень прайшлі спаборніцтвы ў асабістым першынстве па дроціках, настольным тэнісе, кідках у баскетбольнае кальцо. У спаборніцтвах па шашках і шахматах у сеансе адначасовай гульні юныя спартсмены спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па шашках і шахматах Мацкевіч Варвара, пераможца першынства свету па шахматах 2019 года. Паўлючэнка Аляксей, неаднаразовы прызёр першынства свету па шашках 2018-2019 паказалі майстар-клас.

Другі спартакіядны дзень выдаўся вельмі напружаным. Сёння разыгрываліся камплекты ўзнагарод па 5 гульнявых відах: гульні ў настольны тэніс, дроціках, шашках, шахматах і кідках у баскетбольнае кальцо. Усе жадаючыя, з ліку супрацоўнікаў інстытута, змаглі паспрабаваць свае сілы і атрымаць судзейскую ацэнку.

З актыўнай падтрымкай балельшчыкаў і ва ўпартай барацьбе па выніках двух дзён спартакіяды камандныя месцы былі размеркаваныя наступным чынам:

I месца заняла каманда адміністрацыйна-кіраўніцкага апарата МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ, II месца – каманда факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя, III ганаровае месца – у каманды факультэта экалагічнай медыцыны.

ВІНШУЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ СПАБОРНІЦТВАЎ!