25 лютага 2020 года студэнты Інстытута прынялі ўдзел у спартыўным свяце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое праходзіла на базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу «Лагойск».
Арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У адкрыцці спартовага свята прыняў удзел прарэктар па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Іванавіч Янушэвіч.
У праграме мерапрыемства адбылася эстафета са стральбой па мішэнях, з канцэртнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы студэнтаў БДУ.
Група студэнтаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняла ўдзел у конкурсах і розыгрышах. Таксама жадаючыя прайшлі навучанне па катанні на горных лыжах і сноўбордах.
Усе ўдзельнікі спартовага свята засталіся задаволеныя праведзеным мерапрыемствам, асвоілі навыкі катання ў складаным відзе спорту і атрымалі мора станоўчых уражанняў і незабыўных момантаў.