Супрацоўнікі МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ 7 мая 2020 года прынялі ўдзел у веламарафоне “ГОНАР” па месцах баявой славы, арганізаваным адміністрацыяй Партызанскага раёна горада Мінска.
Маршрут праходзіў ад «Алеі славы Партызанскага раёна» да стэлы «Мінск-горад-герой». Веламарафон арганізаваны напярэдадні святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі 9 мая.
Светлая і вечная памяць героям, якія загінулі на палях бітваў і якія пайшлі з жыцця пасля вайны!