22 верасня 2020 г. каманда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў складзе студэнтаў факультэта экалагічнай медыцыны: Прыстаўка Алены (гр. А71МЕЭ3), Чэпелавай Соф’і (гр. А91МЕД1), Ляхаўца Уладзіслава (гр. А91МЕЭ1) і Бурла Данііла (гр. А01МЕД3), прыняла ўдзел у велапрабегу, прымеркаваным да экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля», арганізаваным адміністрацыяй Партызанскага раёна г. Мінска. На старт выйшлі каманды спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў, размешчаных на тэрыторыі Партызанскага раёна. Прыстаўка Алена на дыстанцыі 2700 м стала пераможцай у намінацыі «Самы хуткі»! А каманда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў агульнакамандным заліку з найменшай часам пераадолення дыстанцыі ўсімі ўдзельнікамі каманды – стала ПЕРАМОЖЦАМ велапрабегу! Рыхтавала каманду да ўдзелу ў спаборніцтвах начальніца спартовага клуба МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ Аксёнчык Святлана Уладзіміраўна.
Каманда МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ стала пераможцам велапрабегу «Дзень без аўтамабіля»!
- Запрашаем студэнтаў і выкладчыкаў МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ прыняць удзел у конкурсе малюнка «Тэхналогіі, якія змяняюць свет», прымеркаванага да 75-годдзя атамнай прамысловасці
- Удзел МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ ў 4-ым Нацыянальным круглым стале ЮІ ГрынМэтрык «Зялёныя ўніверсітэты Расіі»