Зімовае мнагабор’е сярод каманд вышэйшых навучальных устаноў Партызанскага раёна г. Мінска
Студэнты МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ 20 лютага 2021 года прынялі ўдзел у зімовым мнагабор’і сярод каманд вышэйшых навучальных устаноў Партызанскага раёна, арганізаваным адміністрацыяй Партызанскага раёна горада Мінска.
У рамках спартовага свята прайшла лыжная эстафета, у якой прынялі ўдзел нашы студэнты:
- Баршчова Дар’я (група А01 МЕФ);
- Раслянкоў Дзяніс (група 01МЕЭ2);
- Рыбак Павел (група А01ЭТЭ);
- Новікаў Канстанцін (група 01МЕД2).
У падцягванні на перакладзіне абаранялі гонар інстытута хлопцы першага курса – Рыбак Павел (група А01ЭТЭ) і Гергалаў Станіслаў (група А01МЕФ).
У турніры па перацягванні каната прадставілі нашу каманду наступныя студэнты:
- Пашкевіч Раман (група А91ГІСТ2);
- Раслянкоў Дзяніс (група А91МЕД1);
- Гергалаў Станіслаў (група А01МЕФ);
- Макейчык Кірыл (група А01МЕФ);
- Васюкевіч Ягор (група А81СТ2);
- Шундрык Уладзіслаў (група А81СТ2);
- Лукіянец Уладзіслаў (група А81СТ2);
- Чэпік Аляксандр (група А01МЕД2);
- Вышадкевіч Дзяніс (група А81СТ2).
Усе ўдзельнікі спартовага мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.
Жадаем нашым хлопцам поспехаў і далейшых сустрэч на спартовых спаборніцтвах!