25 сакавіка адбыліся фінальныя гульні па валейболе ў рамках студэнцкай спартакіяды МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ.
Па выніках сустрэч III месца заняла каманда трэцяга курса (група А81 ЯРБ) у складзе: Шафраноўскі Аркадзь; Страпко Аляксей; Васілеўскі Мар’ян; Шыманец Фёдар; Глушанін Раман; Мяніцкі Павел.
Гарачая спартовая барацьба разгарнулася за I месца сярод каманд чацвёртага і першага курсаў факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя. Ва ўпартай барацьбе з лікам 2:0 перамогу атрымала зборная каманда першакурснікаў (група А01 ГІСТ-ЭТЭ), у якой гулялі: Жукавень Герман; Ігнатоўскі Дзмітрый; Кавалёў Цімафей; Яблонскі Елісей; Кузьміч Кірыл; Крыцкі Ілля.
II месца ў спаборніцтвах заняла каманда чацвёртага курса (група А71 МЕФ), удзельнікі якой: Рослік Цімафей, Чарноў Арцём, Скопец Павел, Мітар Антон, Дарагакупец Артур, Хвалько Аляксей.
У адборачных матчавых сустрэчах з 1 па 25 сакавіка прыняло ўдзел 7 каманд ад факультэта маніторынгу навакольнага асяроддзя і 2 каманды ад факультэта экалагічнай медыцыны.
Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны медалямі і дыпломамі адпаведных ступеняў.