- АДУКАЦЫЯ
- ПРАЦА І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА
- АТРЫМАНЫЯ ДАХОДЫ І ВЫПЛАЧАНЫЯ ПАДАТКІ, ЗБОРЫ (ПОШЛІНЫ). АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АДЗІНАГА ДЗЯРЖАЎНАГА РЭГІСТРА ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ. АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ З АРХІЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ
- РЭГІСТРАЦЫЯ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА МЕСЦЫ ЖЫХАРСТВА І МЕСЦЫ ЗНАХОДЖАННЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ. КОНСУЛЬСКІ ЎЛІК
- ЖЫЛЛЁВЫЯ ПРАВААДНОСІНЫ
*Іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, па запыце дзяржаўнага органа (іншай арганізацыі), у які звярнуўся грамадзянін, ва ўстаноўленым парадку прадстаўляюцца дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі, да кампетэнцыі якіх адносіцца іх выдача, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.
Ад грамадзяніна могуць быць запатрабаваныя дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы, калі з заявай звяртаецца прадстаўнік зацікаўленай асобы, а таксама іншыя дакументы ў выпадках, указаных у пункце 2 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».
**У выпадку поўнага вызвалення грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам ад унясення платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, грамадзянін замест дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, прадстаўляе дакумент, які пацвярджае права на такое вызваленне, а ў выпадку частковага вызвалення-акрамя дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы, – дакумент, які пацвярджае права на частковае вызваленне.
У выпадку, калі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якая ў адпаведнасці з гэтым пералікам павінна ажыццяўляцца бясплатна, патрабуецца запыт дакументаў і (або) звестак ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, за выдачу якіх прадугледжана плата, і грамадзянамі не прадстаўлены такія дакументы і (або) звесткі самастойна, грамадзяне аплачваюць выдачу запытаных дакументаў і (або) звестак.
Плата ў выглядзе збору (пошліны) не выплачваецца заяўнікамі пры паўторным здзяйсненні юрыдычна значных дзеянняў, якія з’яўляюцца аб’ектамі абкладання консульскім зборам або дзяржаўнай пошлінай, у сувязі з дапушчанымі пры іх здзяйсненні памылкамі (у тым ліку недакладнасцямі ў выдадзеных (аформленых, перааформленых, засведчаных, абмененых) дакументах (іх дубліката) або непаўнатой звестак у іх) па віне спецыяльна ўпаўнаважанага на здзяйсненне такіх дзеянняў дзяржаўнага органа, іншай упаўнаважанай арганізацыі, службовай асобы.
Разліковы рахунак установы адукацыі “Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут
імя А. Д. Сахарава” БДУ для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якая ў адпаведнасці з гэтым пералікам ажыццяўляцца платна:
р/р BY63 BAPB 3604 9257 3001 0000 0000
ААТ “Белаграпрамбанк”, БІК BAPBBY2X
220036, г. Мінск, праспект Жукава,
УНП 100626652, ОКПО 14801519