Просім звярнуць Вашу ўвагу, што працэс афармлення запрашэння патрабуе вызначаных часавых выдаткаў (тэрмін выканання – каля 1 месяца). Таму звяртаемся да Вас з пераканаўчай просьбай падаваць заяўкі загадзя. Для паскарэння працэсу адказу з нашага боку і, каб пазбегнуць затрымак, калі ласка, пакідайце Ваш кантактны e-mail адрас. |
Для афармлення запрашэння нам неабходныя наступныя дакументы:
- Запоўненую анкету;
- Натарыяльна завераныя копіі перакладу на рускую мову (калі дакументы не на рускай мове) дакументаў аб адукацыі з дадаткам пройдзеных прадметаў і атрыманых адзнак/балаў (атэстат аб сярэдняй адукацыі / дыплом аб заканчэнні вышэйшай установы адукацыі і дадатак да яго; іншыя пасведчанні і сертыфікаты аб заканчэнні курсаў павышэння кваліфікацыі, падрыхтоўчага аддзялення, курсаў рускай мовы, вывучэння замежнай мовы і г. д.);
- Натарыяльна завераную копію перакладу на рускую мову (калі не на рускай мове) медыцынскага заключэння аб стане здароўя, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, з якой прыбыў кандыдат на вучобу з перакладам на рускую мову;
- Даведку аб праходжанні аналізу на ВІЧ-інфекцыю з перакладам на рускую мову (калі дакумент не на рускай мове);
- Натарыяльна завераную копію пашпарта, сапраўднага на перыяд навучання з перакладам на рускую мову (калі пашпарт не на рускай мове);
- Копію пасведчання аб нараджэнні з перакладам на рускую мову (калі дакумент не на рускай мове).
Калі дакументы аформлены не на рускай мове, кандыдат павінен прадаставіць іх пераклад, завераны натарыяльна ва ўстаноўленым парадку. |
Адрас для накіравання дакументаў:
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ
Сектар міжнародных сувязяў
вул. Даўгабродская, 23/1220070, г. Мінск,
тэл./факс: +(375 17) 398 99 48
e-mail: id@iseu.by