Падрыхтоўчае аддзяленне

На падрыхтоўчым аддзяленні для замежных грамадзян ажыццяўляецца падрыхтоўка для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы медыцынскага профілю з англійскай мовай навучання. Праграмы навучання адаптаваныя для вну Рэспублікі Беларусь (Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэтВіцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (дыпломы прызнаюцца Міністэрствам аховы здароўя Ірана), Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт) і Расійскай Федэрацыі (Расійскі універсітэт дружбы народаў).

 

Навучанне ажыццяўляецца па наступных прадметах: біялогія, хімія, англійская мова, руская мова, фізіка, матэматыка. Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

 

Мовы навучання: руская, англійская.

 

Форма навучання – дзённая. Навучанне платнае. Тэрмін навучання – 36 навучальных тыдняў.

 

Для замежных грамадзян, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь, таксама прапануецца некалькі праграм для навучання па курсе «Беларуская мова як замежная» з тэрмінамі навучання 3, 6, 9 месяцаў. Праграмы разлічаны на 1020, 840, 640, 240, 120, 50 гадзін, адпаведна. Для паспяховага авалодання беларускай мовай у сціслыя тэрміны маецца неабходнае колькасць метадычных распрацовак, дапаможнікаў, тэставых матэрыялаў.

 

Навучанне на курсах рускай мовы як замежнай праводзіцца з улікам нацыянальна-культурных асаблівасцяў навучэнцаў, у атмасферы камфорту і індывідуальнага падыходу да кожнага.

 

Высокі прафесіяналізм прафесарска-выкладчыцкага складу, выкарыстанне розных формаў і метадаў працы забяспечваюць эфектыўную і якасную падрыхтоўку вучняў.

 

Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб праходжанні курсаў рускай мовы. Заяву на навучанне падаецца ў аддзел міжнародных сувязяў да 1 верасня бягучага года.