Зварот дырэктара МГЭИ ім. А. Д. Сахарава БДУ, доктара фіз.-мат. навук, прафесара С. А. Маскевіча

Дарагія сябры!

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ) – гэта ўстанова вышэйшай адукацыі з правамі юрыдычнай асобы комплексу БДУ.

Інстытут мае філіял у г. Ерэване (Рэспубліка Арменія), ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў экалагічнага профілю на сумесным факультэце МДЭІ ім. А. Д. Сахарава БДУ і таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта (Рэспубліка Таджыкістан) і з’яўляецца базавай арганізацыяй дзяржаў-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі. На працягу апошніх 10 гадоў сумесна з ВНУ Рэспублікі Беларусь і навучальнымі ўстановамі краін блізкага і далёкага замежжа распрацоўвае навукова-метадычную і інфармацыйную базу для суправаджэння бесперапыннай экалагічнай адукацыі.

На факультэце маніторынгу навакольнага асяроддзя і факультэце экалагічнай медыцыны інстытута ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі для Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Маецца факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Інстытут супрацоўнічае з МАГАТЭ ў галіне падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, з’яўляецца сувыканаўцам Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыцы. Адукацыйны працэс забяспечвае кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад з больш чым 200 супрацоўнікаў. Вядзецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры.

Інстытут мае акрэдытацыю ў якасці навуковай арганізацыі, выдае навуковы часопіс “Экалагічны веснік”. Цэнтральнай доследнай навуковай праблемай застаецца вывучэнне ўплыву антрапагеннага фактару на працэсы эвалюцыі біясферы, а таксама ўплыву наваколля на здароўе чалавека і біяразнастайнасць расліннага і жывёльнага свету. Наяўнасць высокакваліфікаванага прафесарска-выкладчыцкага складу, сучаснай вучэбна- і навукова-лабараторнай базы, а таксама цесныя сувязі ў вырашэнні разнастайных адукацыйных і навуковых праектаў з факультэтамі і кафедрамі БДУ дазваляюць інстытуту забяспечваць высокі ўзровень адукацыі і даследаванняў. Важную ролю ў забеспячэнні навукова-адукацыйнай дзейнасці адыгрывае супрацоўніцтва з Інстытутамі НАН і навукова-практычнымі цэнтрамі Мінздароўя і Мінпрыроды.

Пачынаючы з 2001 г., інстытут з’яўляецца ініцыятарам правядзення штогадовай Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай памяці акадэміка А. Д. Сахарава. Асноўная мэта канферэнцыі – аб’яднаць вядучых навукоўцаў і спецыялістаў-практыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў многіх краін у іх імкненні асэнсаваць і мінімізаваць уплыў тэхнічнага прагрэсу на наваколле і чалавека.

Асаблівае значэнне ў інстытуце надаецца развіццю міжнародных сувязяў у рамках двухбаковых і шматбаковых пагадненняў і кансорцыумаў, арганізацыі практык студэнтаў за мяжой. Важную ролю ў жыццядзейнасці інстытута і развіцці міжнародных сувязяў адыгрывае міжнародны апякунскі савет, які складаецца з вядомых навукоўцаў васьмі краін, і кафедра ЮНЭСКА.

Высокую сацыяльную актыўнасць дэманструюць студэнты, удзельнічаючы ва ўласных праектах, моладзевых праектах БДУ, Мінска і Рэспублікі. Студэнцкі гарадок БДУ прадастаўляе месцы ў добраўпарадкаваных інтэрнатах ўсім першакурснікам.

Кожнаму, хто хоча разабрацца ў глабальных экалагічных праблемах сучаснасці і дапамагчы ў вырашэнні хай невялікіх пытанняў экалагічнай бяспекі Беларусі, мы кажам: САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Дырэктар МДЭІ імя А. Д. Сахарава БДУ,
доктар фіз.-мат. навук, прафесар С. А. Маскевіч